Цяпер і на роднай мове

 

Іх норавы

 

Каб ухіліць крызіса рызыку

Бярэм у астраўной Японіі пазыку

Сума не маленькая – ен мільярд

Для эканомікі будзе моцны зарад

Чуваць экспертаў папярэджанне:

Дэфолт – зусім не выключэнне

Гэта калі усё бабло скрадуць

Банкі зачыняць, а фундатараў абдзяруць

Але мала хто уяўляе сабе

Што усе тамтэйшыя гейшы ды сакэ

Сушы, да іх падліўка тірыякі

(Дарэчы, па гусце – як нашы вараныя ракі)

Анімэ, кіно, кімано – гэта паверхня толькі

Вось табе факт значны нібудзь колькі

Аспект японскай палітыкі важны

Хоць і не суперажыятажны

Ёсць такія японскія брыгады

З імі сустрэцца мала хто рады

Чуў, якудза – японская братва

Кантралюе расклады як двойчы два

Не падшыванцы тупыя

Хлопцы досыць хвацкія

 

Цяпер больш падрабязна

Што гэта за зараза

Якудза аб'яднаныя ў "гумі" - бандыцкія кланы

На чале іх стаяць "оябуны" - японскія паханы

Як і братва ва ўсім міры

Мочаць канкурэнтаў у сарціры

Забяспечваюць дах барыгам

Трасуць розных ханыгаў

Даніну з рэстаратараў збіраюць

Тыя спрытна ім лавэ зліваюць

Пад прычыненнем прання сурвэтак

Альбо паставак з Акінавы крэветак

Яшчэ для якудзы актуальная тэма

Кантроль над будаўнічай сістэмай

Не хвалюйся, не пракраліся да нас пакуль

Дзве штукі зеляніны за метр – гэта не адтуль

Маніпулююць курсам акцый

Спекулююць урадавымі аблігацыямі

Дарэчы, японская братва Хонды ці Таёты не паважае

Выключна на БМВ або Мерсах рассякае

Гэта проста понт у ліхвяраў такой

Зусім не таму, што японскія машыны адстой

На спіне ў якудза масць – мужык з мячом

Буда, змяя, яшчэ там чаго

Гэта як пасведчанне чальца клана

Колюць толькі з дазволу пахана

 

Што яшчэ распавесці аб японскіх брыгадах?

Прымаюць удзел у фінансавых раскладах

Менавіта: кантроль за зваротам бабла

Шкада тых, у каго пазыковая кабала

Метады выкарыстоўваюцца нетрывіяльныя

Не сцать, далёка не брутальныя

Не закопваюць нікога жывым у дол

Хоць могуць прыкласці пысай аб стол

У якудза па касе незварот праходзіць

Як "страта асобы", з рук так не сходзіць

Адмазкі: грошы праз тыдзень, перапазычу, іншы лопат

Пофіг: баблос на стол - вось і ўвесь адказ і клопат

Не трэба плакаць – не дапаможа

Раней было неабходна быць асцярожным

Не трэба збіраць у кулак смеласць

Жывот не прымусяць рэзаць

Башку не сячэ японская брыгада

Бо звароту бабла не дапамагае гэта надта

 

Проста кліенту па пошце дасылаюць

Чырвоную бандэроль - адразу яе пазнаеш

У ёй хустка, ножык і малаток

Выйшаў тэрмін –час зрабіць першы крок

Левы мезенец адсекчы

Добрая навіна – галава застаецца на плечах

Але ніжэй ліштвы звалілася баявая патэнцыя

Меч – “катану” не зможаш цвёрда ўтрымліваць

Што ж рабіць, рытуал з сярэднявечча

Было меней цывілізаваным тады чалавецтва

Але зараз сэнс іншы крывавай традыцыі

Няма пальца – знак фінансавай некандыцыі

У наступны раз банкіры адсоткі заламаюць

Выцягнуць усё да цэнта, на лічыльнік паставяць

Такія правілы суровыя, вядома

Абвастраюць праблему доўга вонкавага

Пытанне: калі пазыку своечасова не зможам аддаць

Каму ва ўрадзе пальцы секчы – за прамашку адказаць?

Без пальца асадка не падпіша пастанову

А правераных кадраў мала, гэта ўсім вядома

 

Навошта сябе енамі так падстаўляць?

Вынахады іншыя трэба паспрабаваць

Уторкнуць у пісанні аўтарытэтаў

Людвіга і Фрыдрыха - зрабіць парачку канспектаў

Адказы тамака можна знайсці

Як цяжкасці на практыцы абыйсці

Нахер той знешні доўг

Пры капіталізме чалавек чалавеку воўк

Трэба абапірацца на свае сілы

Не то можна патрапіць на вілы

Тых, каму шчасце было абяцана

Што наступіць позна або рана

Час задумацца, правесці рэвізію

Не спіхваць віну на вонкавыя калізіі

Адшукаць і задзейнічаць рэсурсы ўнутраныя

Будучыня – за рашэннямі больш гнуткімі

 


Смотрите также:

Вам это будет интересно!

  1. budźma biełarusami