Жарты :)

Зачаравала вядзьмарка музыкаў аднаго беларускага гурта, каб казалі толькі праўду, а як скажа хто няпраўду - той музыка адразу знікае...
...Неяк дудар кажа:
- Я думаю, я іграю нягорш за Кашкурэвіча, - і раз! - знікае.
Лютніст кажа:
- Я думаю, я іграю нягорш за Жывалеўскага, - і хлоп! - таксама знікае.
Застаўся бубнач. Кажа:
- Я думаю... - і няма бубнача.
*******
Прыходзіць вакаліст у краму, а там мазгі прадаюць:
мазгі лютніста - 10$ за кілаграм,
мазгі дудара - 15$ за кілаграм,
мазгі бубнача - $100 за килаграм.
Запытвае:
- Ніяк не ўцямлю, чаму гэта бубначоўскія такія дарагія?
Прадавац кажа: - Так колькі ж тых бубначоў трэба, каб на кілаграм набралося!
********
Канцэрт гурта сярэднявечнай музыкі... Гучыць нейкі еўрапейскі танец, дапусцім Totus Floreo!
Ну і ўсе іграюць канцоўку: "гэй! гэй! гэй! гэй! там-тарам-там-там! Гэй!" І спыняюцца.
А барабаншчык працягвае калбасіць: і сбойку прыгожую зробіць, і па сцэне з барабанам пройдзецца, і за спіну барабан закіне, паміж ног зацісне - выпендрываецца па-ўсякаму. І тут: "Бум-БУМ" - скончыў. І кажа:
- Фух ЁПРСТ, нарэшце дагнаў!
********
- Вы ведаеце, як выратаваць дудара, які тоне?
Пасля натуральнага адказу " - Не...", трэба дадаць: - Гэта добра! )))
*******
Два людаеда размаўляюць.
- Мне ўчора лютніст патрапіўся... Упітаны, тлусценькі, сэрца такое вялікае - увогуле дэлікатэс. Добры чалавек пэўна быў!..
- А мне ўчора дудар патрапіўся. Чорствы, сухі, сэрца зморшчанае... але пячонка... Якая пячонка!!! - нават памятаю, як гэты жарт расказваў Сасноўскі ў 2008 г. у Горадні Жарты па беларуску нават на відэа ён ёсць Беларуския детские жарты
******
Пытанне: Вы знаходзіцеся ў адным пакоі з Гітлерам, Сталіным і дударом. У вас ёсць пісталет з двума патронамі. У каго трэба страляць?
Адказ: Канешне ж у дудара!.. Двойчы!!!
******
Ідзе ліцьвін па лесе, раптам каля яго з'яўляецца здань і прапаноўвае выканаць любое ягонае жаданне. Ліцьвін парыўся трохі ў кішэні - дастае мапу ВКЛ XIII-XVI стагоддзя.
- Глядзі, - кажа, - столькі людзей былі бы вольныя і шчаслівыя ў такой дзяржаве... ня мог бы ты яе аднавіць зараз?
- Ну, тое, что ты просіш, вельмі складана выканаць, - кажа здань. - У мяне ёсць сустрэчная прапанова: давай замест аднаго гэтага складанага жадання я лепш выканаю два больш простыя.
- Добра, - кажа хлопец. - Я сам дудар і маю некаторыя цяжкасці з настройкай і аздабленнем дуды...
- Чакай, чакай, - перапыняе яго здань, - давай лепш яшчэ раз паглядзім на тваю мапку...

******
Пытанне: Што агульнага ў дудара і ў Майка Тайсана?
Адказ: Абодва вельмі жорстка абыходзяцца з ушамі.
******
як гэта раней у сеціве не сустракала)))

 









































Смотрите также:

Вам это будет интересно!

  1. budźma biełarusami
  2. Цяпер і на роднай мове